/ 26 августа, 2016

26 жніўня 2016 года бібліятэкары Навагрудскай раённай бібліятэкі выступілі на “Школеновый коллаж сацыяльнага работніка” з пытаннем “Парламент – прадстаўнічы і заканадаўчы орган краіны”. Нарада праходзіла ў ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Работнікі ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Навагрудскага раёна” атрымалі інфармацыю пра кандыдатаў  у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Навагрудскай выбарчай акрузе № 57.

У зале пасяджэнняў Навагрудскай раённай бібліятэкі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры адміністрацыі Прэзідэнта РБ праводзілі анкетаванне па ацэнцы грамадзянамі работы мясцовых органаў улады. Супрацоўнікам цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва быў таксама адрасаваны бліц-агляд “Навінкі літаратуры”, які прадставіў лепшыя кніжныя навінкі айчынных  і замежных  аўтараў па розных тэмах і жанрах.

IMG_2740 IMG_1669

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий