Да дня беларускага пісьменства 2 верасня ў гарадской бібліятэцы адбылася відэа-гадзіна «Ад глінянай таблічкі — да друкаванай старонкі» для вучняў 9-х класаў СШ №4.
Прысутным нагадалі пра тое, што дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня, яны з цікавасцю даведаліся пра гістарычны шлях пісьменства і друку на Беларусі.