Для наведвальнікаў і супрацоўнікаў Лаўрышаўскага ФАП мясцовай сельскай бібліятэкай 2 сакавіка быў арганізаваны дзень інфармацыі “ЗдОрово – жить здорОво!”. На выставе была прапанавана літаратура і часопісы аб здаровым ладзе жыцця. Карыснымі парадамі падзялілася фельчар, а падтрымалі веды чытачоў эксперты з часопісаў і кніг.