10 сакавіка раённая бібліятэка правяла ў Навагрудскім райвыканкаме мабільный дзень інфармацыі “Адкрыем новую старонку”. На кніжнай выставе былі прадстаўлены навінкі літаратуры рознага жанру, часопісы, кнігі мясцовых аўтараў. Асаблівую цікавасць выклікала новая дзіцячая кніга Міхася Зізюка. Кожны змог задаволіць свой чытацкі густ. Бібліятэкары паведамілі таксама аб акцыі-пошуку рарытэтных і рэдкіх выданняў, якая мае назву “Старая кніга”.