Свята духоўнай кнігі “Ад Скарыны да нашых дзён” прайшло 20 сакавіка ў раённай бібліятэцы. Галоўнай тэмай мерапрыемства стала 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і асоба славутага беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара.
Сваёй біяграфіяй Францыск Скарына прадэманстраваў, што ў друкаванай кнізе ёсць невычарпальная магчымасць духоўнай асветы шырокіх колаў насельніцтва Беларусі.
Слова перад аўдыторыяй трымаў благачынны цэркваў Навагрудскай акругі протаіерэй Анатолій Герасімук. У сваім выступленні айцец Анатолій падкрэсліў ролю кнігі ў маральным і духоўным выхаванні падрастаючага пакалення. Ім была прэзентавана выстава Біблій розных гадоў.
Свае веды ўдзельнікі мерапрыемства праверылі ў віктарыне “Ля вытокаў беларускага кнігадрукавання”.
Завяршылася свята тэатралізаванай пастаноўкай “Любча. Гісторыя адной друкарні”. Галоўныя ролі выканалі вучні ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Навагрудка” і супрацоўнікі бібліятэкі. Элементы падарожжа ў мінулае Навагрудчыны і наадварот, знайшлі сваё адлюстраванне ў гісторыі славутай Любчанскай друкарні.
Увазе ўсіх прысутных была прапанавана кніжная выстава.