Супрацоўнікі Харосіцкай сельскай бібліятэкі наведалі выхаванцаў Нягневіцкага дзіцячага сада і правялі дзень беларускай кнігі. Дзеці з захапленнем слухалі вершы і казкі беларускіх пісьменнікаў У. Ягоўдзіка, Г. Скаржынскай-Савіцкай, М. Пазнякова, Р. Барадуліна і іншых, гарталі кнігі, а таксама чыталі вершы на беларускай мове, што вывучылі падчас заняткаў.