У чытальнай зале раённай бібліятэкі разгарнулася выстава лялек сваімі рукамі. Яе экспанаты — літаратурныя героі беларускіх мастацкіх твораў і казак. У бібліятэцы знаёмства з усімі вамі чакаюць Несцерка, Пятрушка, Кот Мурлыковіч, Шыпулікі, Вожык Фых-пых, Кузя, Бандароўна і шмат іншых герояў беларускіх народных казак, вершаў, апавяданняў. Іх у межах конкурса “Кніжны герой: лялькі сваімі рукамі” вырабілі чытачы і бібліятэкары структурных падраздзяленняў ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”. Мы разлічваем, што конкурс паспрыяе развіццю ў навагрудчан цікавасці да літаратуры і народнай творчасці.
Кніжныя героі чакаюць вас. Прыходзьце! Сама выстава цікавая як дзецям, так і іх бацькам, выхавацелям.