Шмат цікавых мерапрыемстваў падчас Тыдня дзіцячай кнігі прайшлі ў Харосікай сельскай бібліятэцы. Кнігіня Наталля запрасіла чытачоў наведаць яе кніжныя ўладанні ў Чытайгорадзе. У сваім чароўным замку яна расказала аб кнігах, казках, вершах, апавяданнях, цікавых і смешных прыгодах, што чакаюць дзяцей на старонках кніг. Запрасіла наведаць бюро літаратурных навінак, расказала аб новых кнігах, якія ёсць у бібліятэцы.
З самых малых гадоў дзіцяці казка ідзе побач з ім. На казачны конкурс “Падарожжа ў краіну беларускай казкі” “Беларусачка” і “Беларус“ запрасілі аматараў казак розных узростаў. Яны адгадвалі казку па яе пачатку і канцоўцы, да якой казкі падыходзяць прыказкі, разгадалі казачную крыжаванку.
У бібліятэцы працаваў незвычайны “Рэанімацыйны кніжны аддзел”. “Кніжны” хірург, тэрапеўт і анестэзіёлаг рабілі неадкладныя “аперацыі” кнігам. Падклеілі старонкі, паднавілі пераплёты і вокладкі , кнігі нарадзіліся ў другі раз.