11 лістапада ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла экалагічная панарама “Светлое будущее: искусство энергосбережения”, прысвечаная Міжнароднаму дню энергазберажэння. Навучэнцам Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі была прадстаўлена прэзентацыя “Энергія вакол нас: як захаваць рэсурсы Зямлі”, увага якой была засяроджана на важнасці разумнага спажывання. Юнакі і дзяўчаты прынялі актыўны ўдзел у інтэлектуальнай віктарыне “У гармоніі з планетай”. Цікава прайшло інтэрактыўнае заданне “Энергетычны дэтэктыў: раскрый справу аб утоеных ватах”. Разам з бібліятэкарам навучэнцамі складаўся ўмоўны чэкліст “Энергазберажэнне без намаганняў: простыя хітрасці на кожны дзень”, у якім удзельнікі адзначылі для сябе простыя і эфектыўныя бытавыя хітрасці для скарачэння чэкаў за камуналку, а таксама дзяліліся ўласнымі праверанымі парадамі.
Напрыканцы бібліятэкар узгадала аўтараў, у творчасці якіх гучыць тэма беражлівых адносін да навакольнага свету, разумнасці і адказнасці чалавека перад планетай.
Навучэнцы пазнаёміліся таксама з часопісам “Родная прырода” – найстарэйшым беларускім перыядычным выданнем аб экалогіі і ахове навакольнага асяроддзя.










