30 верасня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы для навучэнцаў 9-га класа Сярэдняй школы №3 імя В. Г. Гаховіч была праведзена інфармацыйная гадзіна «Свет прафесій — бібліятэкар!». У ходзе сустрэчы навучэнцы даведаліся аб тым, як мянялася аблічча прафесіі, і якая асаблівая ўвага надаецца таму, што бібліятэкар сёння — гэта не проста чалавек, які выдае кнігі, а спецыяліст па рабоце з лічбавымі рэсурсамі, аналітык і арганізатар культурнага адпачынку. Бібліятэкар расказала навучэнцам пра важнасць дадзенай прафесіі, пра тое, у чым заключаецца іх праца, і якія на самай справе існуюць бібліятэкі. Таксама для навучэнцаў была падрыхтавана віктарына “Дзіўныя і неверагодныя факты пра бібліятэкі свету”, у якой усе актыўна прымалі ўдзел. Напрыканцы мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў інфармацыйна-рэкламны буклет, была праведзена экскурсія па бібліятэцы, пазнаёміліся з гісторыяй горада ў міні-музеі міні-макетаў “Страчаная спадчына”.







