/ 25 апреля, 2024

26 красавіка  спаўняецца 38 гадоў з дня жахлівай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. З гэтай нагоды ў Навагрудскай раённай бібліятэцы 24 красавіка  было арганізавана літаратурнае дасье  “Чарнобыль. Выпрабаванне на трываласць”. Удзел у мерапрыемстве прынялі студэнты першага курса Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі. Навучэнцы разам з бібліятэкарам зрабілі гістарычны экскурс у тыя трагічныя падзеі. Прысутныя даведаліся аб прычынах узнікнення аварыі, экалагічных наступствах для навакольнага асяроддзя, аб маштабах трагедыі, захворваннях, выкліканых радыяцыяй. Бібліятэкар прадставіла творы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя чарнобыльскай аварыі. Паэтычныя радкі прагучалі ў выкананні навучэнцаў. Першакурснікі пашырылі свае веды пра, так званыя, прадукты-радыёпратэктары, якія змяншаюць негатыўнае ўздзеянне радыёактыўных элементаў на арганізм чалавека. Навучэнцам было прапанавана размеркаваць прадукты харчавання з “Карыснага прадуктовага кошыка” і суаднесці іх з пэўнымі групамі вітамінаў. Бібліятэкар пачаставала прысутных смачным і карысным беларускім зефірам і мармеладам, якія змяшчаюць пекцін.

Атрыманыя веды юнакі і дзяўчаты прымянілі ў разгадванні красворда, пытанні якога датычыліся радыяцыйнай бяспекі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий