/ 26 апреля, 2024

Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка 25 красавіка правяла літаратурны квэст “За пяром Жар-птушкі”. Да мерапрыемства быў аформлены квэст-пакой з інсталяцыямі да рускіх народных казак. Дзеці выконвалі самыя розныя заданні. Разгадвалі шыфры, галаваломкі і матэматычны рэбус, шукалі схованкі і падказкі. А каб правільна выканаць усе заданні, дзецям неабходна было  не проста прачытаць казкі, а зразумець іх змест, улавіць дэталі, умець аналізаваць інфармацыю. І толькі іх веды і кемлівасць дапамаглі ім разблытаць усе казкі і адшукаць чароўнае пяро Жар-птушкі, якое яны склалі з пазлаў, што знаходзіліся ў чароўным куфэрку. Дзеці паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі і кожны з іх быў узнагароджаны медалём “Знаўца рускіх народных казак”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий