/ 25 марта, 2024

21 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень паэзіі. З гэтай нагоды Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла паэтычную гасцёўню «Поэзии мир необъятный…», у якую завіталі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. У гасцёўні гучалі вершы класікаў і сучаснікаў, аб’яднаныя ў пяці паэтычных тэмах: каханне, філасофія, гумар, дзіцячая паэзія і вершы пра кветкі. Кніжная выстава-экспазіцыя змясціла вялікую колькасць паэтычных зборнікаў. Бібліятэкар прапанавала паэтычныя чытанні “Вершы на рамонкавых пялёстках”, дзе гучалі вершы пра розныя кветкі, а юнакі і дзяўчаты выказвалі свае асацыяцыі пра іх. Цікавае знаёмства з паэзіяй навучэнцы здзейснілі таксама праз паэтычныя загадкі і інтэрактыўныя творчыя заданні.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий