Бібліятэчная палітра

Бібліятэчная палітра

Выстава “Бібліятэчная палітра” працавала 5 лютага ў раённым Доме культуры на мерапрыемстве, дзе былі агучаны вынікі працы за 2015 год па ўсіх галінах народнай гаспадаркі Навагрудчыны. У склад “Бібліятэчнай палітры” ўвайшло некалькі міні-выстаў. Выстава фотапраекта “Літаратурны Персанаж”, у якім маладыя навагрудчане пераўвасобіліся ў герояў беларускай літаратуры, экспанаваліся

Читать далее

Прэзентацыя “Кветкавай імправізацыі”

Прэзентацыя “Кветкавай імправізацыі”

5 лютага ў арт-кутку «Эфект» гарадской бібліятэкі адбылося адкрыццё выставы вышытых карцін “Кветкавая імправізацыя” навагрудскай майстрыхі Іны Алегаўны Галенка. У экспазіцыі прадстаўлены вышытыя карціны ў рознай тэхніцы выканання. Павіншаваць аўтара работ прыйшлі сябры і калегі. Таксама сярод прысутных на адкрыцці выставы было шмат іншых зацікаўленых людзей. Такія

Читать далее

«А на зямлі яго не згасне свет»

«А на зямлі яго не згасне свет»

Кніжная калекцыя на абанеменце “А на зямлі яго не згасне свет” знаёміць з творчасцю юбіляра, народнага пісьменніка Беларусі І. Мележа. Мележу – 95. Майстэрства апісання рэчаіснасці, глыбокае асэнсаванне шматлікіх абставін і сітуацый дазволілі яму стварыць маштабныя творы традыцыйнай тэмы ў беларускай літаратуры – сялянскай. Панарамныя творы класіка

Читать далее

Буккросінг

Буккросінг

Работнікі раённай бібліятэкі сумесна з членамі маладзёжнага парламента, які дзейнічае пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў рэалізуюць сумесны праект «Буккросінг» на базе СШ №7. Бібліятэкай прадстаўлена літаратура і афармленне. Ініцыятыўная група школьнікаў правяла прэзентацыю праекта.  

«Калядныя сустрэчы»

«Калядныя сустрэчы»

14-15 студзеня Ладзеніцкая, Ацмінаўская, Бенінская, Пятрэвічская сельскія бібліятэкі прынялі ўдзел ў духоўна-асветніцкай акцыі «Калядныя сустрэчы». Былі прадстаўлены выставы духоўнай літаратуры.

Святкуем і чытаем

Святкуем і чытаем

Гарадская дзіцячая бібліятэка стварыла для сваіх чытачоў сапраўдны святочны настрой. Першых чытачоў 2016 года бібліятэка сустракала разам з казачнымі персанажамі, якія віншавалі чытачоў з Новым годам і Калядамі, а таксама запрашалі быць актыўнымі чытачамі. Першыя наведвальнікі атрымалі  прадказанні з чароўнага куфэрка.