Всемирный День туризма учрежден на III сессии Генеральной ассамблеи Всемирной туристской организации (ВТО), состоявшейся в 1979 году в Маниле. Отмечается с 1980 года ежегодно 27 сентября. Цель Дня состоит в том, чтобы привлекать внимание международного сообщества к важности туризма и его социальному, культурному, политическому и экономическому значению.
Прапануем цікавы тэст ад нашай бібліятэкі па гісторыі Беларусі і Навагрудка. Адкажыце на пытанні і праверце свае веды. Пераходзьце па спасылцы: http://painters.nov-centr.of.by/gistarychnyya-testy/
Петревичская сельская библиотека подготовила книжную выставку и приняла участие в проведении мероприятия «Край Прынеманскі, гэту песню я табе спяваю», посвященного 75-летию Гродненской области, которое прошло 20 сентября в Петревичском сельском Доме культуры
20 верасня ў Навагрудскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшла краязнаўчая вандроўка «Любі і ведай свой родны край», прымеркаваная да 975-годдзя Навагрудка. Дзеці з цікавасцю здзейснілі віртуальнае падарожжа «Знаёмся, Навагрудчына». Па прапанаваным фатаздымках яны стараліся пазнаць славутыя мясціны горада, знаёміліся з кнігамі пра Навагрудак, адказвалі на пытанні віктарыны.
19 верасня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылося мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю Гродзенскай вобласці. Краязнаўчая палітра “Ад гісторыі краіны да гісторыі вобласці” пазнаёміла з матэрыяламі, якія датычацца гістарычнага і культурнага шляху Гродзенскай вобласці. Людзі, падзеі і факты сталі тэмай інфармацыйнага блоку мерапрыемства. Адметнасць Гродзенскага рэгіёна і ўклад у яго
У рамках святкавання 75-годдзя Гродзенскай вобласці Навагрудская раённая бібліятэка атрымала ў дар кнігу-летапіс Навагрудскага завода газавай апаратуры “Модернизация, автоматизация, роботизация – в завтрашний день на гребне прогресса”, прысвечаную 60-годдзю прадпрыемства – лідэра рынка газавай апаратуры. Выданне падрыхтавана кіраўнікамі і спецыялістамі завода, асвячае асноўныя вехі гісторыі, мадэрнізацыі і
Пазнаёміцца з гістарычна-культурнай спадчынай Гродзенскага краю менавіта 18 верасня ў дзень святкавання 75-годдзя заснавання Гродзенскай вобласці дазволіла краязнаўчая палітра “75 год Гродзенскай вобласці: вехі гісторыі, этапы развіцця”. Літаратурныя крыніцы звярнуліся да старонак гісторыі, якая налічвае шмат стагоддзяў, не абыйшлі ўвагай мы і дзень сённяшні. Цікавымі былі кнігі,
У Гродне прайшоў ІІІ фестываль «Кніжныя скарбы Беларусі». У рамках фестывалю адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу макетаў “Архітэктурныя помнікі малой Радзімы”. Конкурс вызначыў лепшыя макеты – паменшаныя копіі архітэктурных помнікаў Гродзеншчыны. Усяго на суд журы было прадстаўлена 24 работы – Лідскі, Мірскі і Крэўскі замкі, Навагрудская гарадская
19 верасня ў 16:00 Навагрудская раённая бібліятэка запрашае на краязнаўчую палітру “Ад гісторыі краіны да гісторыі вобласці”. На імпрэзе можна будзе пазнаёміцца з матэрыяламі, якія тычацца гістарычнага і культурнага шляху Гродзенскай вобласці, якая адзначае юбілей. Людзі, падзеі і факты стануць тэмай інфармацыйнага блока мерапрыемства: асаблівасць Гродзенскага рэгіёну,
Да 250-годдзя Крылова, якое адзначалася ў гэтым годзе, 13 верасня ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы правялі гучныя чытанні «Царства байкі». У наш час байкі Крылова здабылі новае жыццё. Яны па-ранейшаму змагаюцца з крывадушнасцю, пошласцю і фанабэрыяй — у гэтым сакрэт іх даўгалецця. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццём
10 верасня адзначаны ў календары як Сусветны дзень прадухілення самагубстваў. 11 верасня ў Вераб’евіцкай сельскай бібліятэцы прайшла гутарка “Скажы жыццю “Так!”. Размова ішла пра прафілактыку і папярэджанне суіцыду. Удзельнікі абмяркоўвалі пытанні: “Што можа быць страшней за самагубства?”, “Ці заўсёды чалавек можа змяніць нешта ў той або іншы
Вясной гэтага года Навагрудская раённая бібліятэка атрымала ў дар кнігі ад Генеральнага консула Рэспублікі Польшча ў горадзе Гродна Яраслава Ксёнжака. Усяго 199 асобнікаў на польскай мове. Гэта мастацкая літаратура, кнігі па гісторыі Польшчы, кнігі для дзяцей. Прапануем нашым чытачам пашырыць свае веды, чытаючы польскамоўныя выданні Адама Міцкевіча,
Международный день грамотности (International Literacy Day) — один из международных дней, отмечаемых в системе Организации Объединенных Наций. Он был учрежден ЮНЕСКО в 1966 году по рекомендации «Всемирной конференции министров образования по ликвидации неграмотности», состоявшейся в Тегеране в сентябре 1965 года, с целью напомнить о важности грамотности в
Да Дня ведаў у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы для вучняў 4 класа прайшла гульня-віктарына “Беларусь у маім сэрцы”. За званне лепшага знаўцы гісторыі і культуры Беларусі змагаліся дзве каманды – “Беларусазнаўцаў” і “Радзімазнаўцаў”. Пытанні віктарыны складаліся па тэмах: “Славутыя людзі Беларусі”, “Народныя святы і абрады”, “Беларусь у
1 верасня ў Слоніме ў 26-ы раз прайшоў традыцыйны Дзень беларускага пісьменства. Навагрудская раённая бібліятэка прадставіла літаратурнае кафэ “Навагрудскія цікавосткі”. Гасцей і ўдзельнікаў свята цікавілі новыя кнігі пра Навагрудак, які сёлета адзначае сваё 975-годдзе. На выставе экспанаваліся ўнікальныя выданні з фондаў нашай бібліятэкі – факсімільнае выданне Лаўрышаўскага
Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. З гэтай нагоды на абанеменце бібліятэкі падрыхтаваны кніжны хіт-парад “Кнігі на ўсе часы”, на якім прадстаўлены выданні па гісторыі станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, выданні пра вядомага асветніка эпохі Адраджэння Ф. Скарыну. Кнігапрагляд даў магчымасць пазнаёміцца таксама з
Пачатак верасня нязменна звязаны з Днём ведаў і з Днем беларускага пісьменства. 2 верасня з 13:00 да 17:00 запрашаем у Гарадскі парк на бібліятэчную інтэрактыўную пляцоўку “Планета ведаў”. Вашай увазе будзе прадстаўлена кніжная выстава, якая прапануе літаратуру ў дапамогу школьнаму навучальнаму працэсу па розных напрамках ведаў. Пераключыцца
26 жніўня ў Навагрудскую раённую бібліятэку завіталі маленькія вучні Шчорсаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Хлопчыкам і дзяўчынкам была прапанавана займальная гульня-вандроўка “Навагрудскай сцяжынкай”. Падарожжа пачалося з тэатральнай станцыі і лялечнага спектакля па літаратурнай казцы “Пернікі для ваўка” ЛіТэатра “Церамок”. Мядзведзік разам з Мышыкам ратавалі Зайчыка, а таксама вучылі
Цёплае летняе надвор’е спрыяла таму, што свята “Хлеба, сыра, кваса і добрага настроя”, якое прайшло ў Навагрудку, атрымалася. Добры настрой панаваў і на пляцоўцы каля Навагрудскай раённай бібліятэкі. У БібліяКафэ “Смачная кніга” можна было пачаставацца смачнымі пернікамі, гарбатай на лекавых травах, атрымаць закладку з рэцэптам хатняга сыра
Выдатную магчымасць па далучэнні падлеткаў да грамадска-карыснай работы і атрыманнi працоўных навыкаў навучэнцам устаноў адукацыi прапануюць органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. У рамках рэалізацыі абласнога праекта «Лета-2019: час адпачынку, сацыяльна значных спраў, асабiстага самаўдасканалення» была арганізавана часовая працоўная занятасць у вольны ад вучобы час
24 августа в Новогрудке пройдёт праздник «Хлеб, сыр, квас и хорошее настроение». На библиотечной площадке будет работать БиблиоКафе «Вкусная книга». За уютными столиками можно будет продегустировать домашнюю выпечку, а также угоститься чаем на травах. БиблиоКафе предлагает книжную выставку, где журналы и книги представлены тремя разделами: “Дзень з
Навагрудская раённая бібліятэка запрашае прыняць ўдзел у займальнай гульні-вандроўцы “Навагрудскай сцяжынкай”. Першым пунктам прыпынку стане станцыя “Тэатральная”, дзе адбудзецца паказ лялечнага спектакля па літаратурнай казцы “Пернікі для ваўка” ЛіТэатра “Церамок”. Міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына” стане прыпынкам другім і пазнаёміць дзяцей з гістарычнымі і архітэктурнымі славутасцямі Навагрудка. Свае
У рамках цыкла “Кніжная вясёлка лета” у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы 20 жніўня прайшоў пазнавальны час “Будзьце беражлівымі”. Яшчэ раз нагадалі дзецям пра неабходнасць беражлівых адносін да вады, электрычнасці, цяпла. А потым усе прысутныя паспаборнічалі ў конкурсах загадак, прыказак і прымавак на тэму беражлівасці.
Днямі ў аграгарадку Кашалева адбыўся «Яблычны фестываль», які прайшоў напярэдадні свята Праабражэнне Гасподняе, якое праваслаўныя вернікі адзначаюць 19 жніўня і больш вядомае ў народзе як Яблычны Спас. Усіх гасцей са святам Праабражэння Гасподняга павіншаваў настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» протаіерэй Аляксандр Шыш. Затым былі
На віктарыну “У царстве слаўнага Салтана”, па казцы А. Пушкіна “Сказка о царе Салтане”, запрасіла 15 жніўня Кміцянская сельская бібліятэка-клуб. Дзеці паслухалі звесткі з жыццёвага і творчага шляху паэта, 220-годдзе з дня нараджэння якога адзначалася ў чэрвені, чыталі на памяць радкі з вядомых твораў паэта, а потым