“БібліяКафэ “Смачная кніга”

“БібліяКафэ “Смачная кніга”

Бібліятэка презентавала “БібліяКафэ “Смачная кніга” падчас свята «Хлеб, сыр, квас і добры настрой», што прайшло  ў Навагрудку 16 верасня. Свята аб’яднала сапраўдных гурманаў і вытворцаў якасных і карысных прадуктаў харчавання.  У меню “БібліяКафэ “Смачная кніга” былі прапанаваны “Хатні сыр ад Галіны”, “Пернікі ад Паўлаўны”, гарбата на травах,

Читать далее

С праздником!!!

С праздником!!!

Каждый год 15 сентября все библиотекари Беларуси — а с ними и многие читатели — отмечают профессиональный праздник. День библиотек (Дзень бібліятэк) появился в стране в 2001 году по Указу Президента Республики Беларусь от 8 сентября 2001 года, а дата праздника — 15 сентября — выбрана в

Читать далее

Сустрэча з аўтарам, празаікам і эсэістам Раісай Крывальцэвіч

Сустрэча з аўтарам, празаікам і эсэістам Раісай Крывальцэвіч

14 верасня ў бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з мясцовым аўтарам, празаікам і эсэістам Раісай Крывальцэвіч. Аўтар падзялілася з прысутнымі сваімі ўспамінамі, перажываннямі, аналізуючы ўласныя кнігі “Дарога” і “Блізкі свет”. Цікавымі  падаліся  гэтыя кнігі сямейнай памяці. Праз  успаміны, словы, фразы, прыказкі і прымаўкі, якія ўжываліся ў сям’і, аўтар

Читать далее

Гістарычны ўрок

Гістарычны ўрок

Гістарычны ўрок пад назвай “Францыск Скарына – асветнік і першадрукар” прайшоў у гарадской бібліятэцы. У праграме — прэзентацыя пад аднайменнай назвай і  відэафільм “Францыск Скарына. Тайны вялікага асветніка”. Напрыканцы быў праведзены бібліяграфічны агляд ля выставы, падрыхтаванай да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Выстава-агляд «Аўтограф на памяць»

Выстава-агляд «Аўтограф на памяць»

Выстава-агляд «Аўтограф на памяць” на абанеменце знаёміць з кнігамі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, якія пакінулі аўтографы-пажаданні  чытачам раённай бібліятэкі ў самыя розныя гады. Сярод іх Рыгор Барадулін, Уладзімір Ліпскі, Іван Карэнда, Мікола Мятліцкі, Леанід Дранько-Майсюк, Георгій Марчук, а таксама мясцовыя аўтары.  

Трэці фэст мастацтваў беларусаў свету ў бібліятэцы

10 верасня навагрудчане сустракалi прадстаўнiкоў Трэцяга Фэсту мастацтваў беларусаў свету. Госцi завiталi i ў нашу бiблiятэку. Наведалі музейны пакой міні-макетаў, галерэю «Імгненне». Зацікавіліся самаробнымі кнігамі.

«Вітаем цябе, беларуская кніга!»

«Вітаем цябе, беларуская кніга!»

Інфармацыйны тыдзень «Гаворым і чытаем па-беларуску» у гарадской бібліятэцы пачаўся з прэзентацыі выставы-імправізацыі «Вітаем цябе, беларуская кніга!». Беларусачка ў нацыянальным убранні прадставіла беларускія кнігі розных аўтараў: ад класікаў да твораў сучасных паэтаў і пісьменнікаў. Выстава вельмі яркая і аўтэнтычная! Тут і гліняныя збаны, і плеценыя кошыкі, і снапы,

Читать далее

Гадзіна прафілактыкі

Гадзіна прафілактыкі

11 верасня ў гарадской бібліятэцы адбылася сустрэча навучэнцаў СШ№4 са старшым оперупаўнаважаным ГНіСГЛ (група наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі) Навагрудскага РАУС Рахоўскім Дзянісам Уладзіміравічам.  Мерапрыемства мела назву «Суіцыд і наркаманія – праблема ўсіх пакаленняў». Спецыяліст расказаў аб адказнасці за ўжыванне, храненне і распаўсюджванне наркотыкаў, прывёў прыклады жудасных

Читать далее

Гаворым і чытаем па-беларуску

Гаворым і чытаем па-беларуску

  https://novcrb.nov-centr.of.by/anons-na-nyadzelyu/ У год святкавання 500-годдзя кнігадрукавання на Беларусі, з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, літаратуры і культуры ў бібліятэках горада і раёна 11.09-17.09 пройдзе інфармацыйны тыдзень “Гаворым і чытаем па-беларуску”. Вас чакаюць літаратурныя вандроўкі, турніры знаўцаў беларускага слова, творчыя сустрэчы, конкурсна-гульнёвыя праграмы, гучныя чытанні і шмат іншага.

Читать далее

Крэатыўны ўрок у бібліятэцы

Крэатыўны ўрок у бібліятэцы

6 верасня ў музейным пакоі міні-макетаў “Страчаная спадчына” праведзены краязнаўчы ўрок-экскурсія для навучэнцаў сацыяльнай школы пры касцёле Архангела Міхаіла ў Навагрудку, гэта была група польскай мовы. Тэма ўрока – “Гісторыя Навагрудка. Знамянальныя і памятныя мясціны”. Размова вялася выключна на польскай мове. Навучэнцы апавядалі пра аб’екты, якія бачылі

Читать далее

Фэст літаратурных герояў «ЛІТАРА»

Фэст літаратурных герояў «ЛІТАРА»

Бібліятэчны фэст літаратурных герояў «ЛІТАРА» прайшоў у Любчы 3 верасня ў рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Дажджлівае надвор’е нам не спрыяла, але ўсё ж такі першы фестываль такога фармату на Навагрудчыне адбыўся. Па вуліцах мястэчка і ля сцен Любчанскага замку шпацыравалі героі беларускай літаратуры. Амаль цэлая літаратурная

Читать далее

Тэатралізаванае гістарычнае свята «Друкаванае слова ў Любчы»

Тэатралізаванае гістарычнае свята «Друкаванае слова ў Любчы»

Пачаткам кнігадрукавання на Беларусі лічыцца 1517 год, калі наш славуты зямляк, асветнік і гуманіст Францыск Скарына надрукаваў у Празе першую беларускую кнігу «Псалтыр». Гарадскі пасёлак Любча сёлета святкуе яшчэ адзін юбілей – 405 гадоў з дня заснавання Любчанскай друкарні. З нагоды двух юбілеяў у г.п. Любча прайшло тэатралізаванае

Читать далее

Бібліятэкі да Дня ведаў

Бібліятэкі да Дня ведаў

У Дзень ведаў Навагрудская раённая бібліятэка прапанавала навучэнцам гандлёва-эканамічнага і аграрнага каледжа цікавыя выставы і экскурсіі. Выстава да Дня ведаў насіла назву “Вітаю цябе, беларуская кніга!” На ёй  былі прадстаўлены навінкі беларускай літаратуры і самыя лепшыя творы айчыннай прозы і паэзіі.  З цікавасцю студэнты знаёміліся з  макетамі 

Читать далее

«Кніжныя скарбы Беларусі»

«Кніжныя скарбы Беларусі»

У лютым бягучага  года бібліятэка аб’явіла акцыю-пошук рарытэтных і рэдкіх выданняў. Мэтай акцыі было захаваць кніжную спадчыну, папулярызацыя кнігі і бібліятэкі. За гэты перыяд  сабралася даволі значная калекцыя кніг, якія былі перададзены на пастаяннае і часовае захаванне.  Усяго сабрана больш за 200 кніг. Нельга не адзначыць тых

Читать далее

Інфармацыйна-краязнаўчы тур у аздараўленчым лагеры

Інфармацыйна-краязнаўчы тур у аздараўленчым лагеры

Чарговы прыпынак інфармацыйна-краязнаўчага тура “Праз бібліятэку да дабра і свету” адбыўся ў аздараўленчым лагеры “Самацветы” Пятрэвіцкай СШ. Дзеці пазнаёміліся з выставай лялек “Кніжный герой” і «Лялькі-абярэгі», адказалі на пытанні віктарыны “У гасцях у казкі” і з цікавасцю паглядзелі казку “Як  кот звяроў напалохаў” у пастаноўцы лялечнага ЛітТэатра 

Читать далее

Каб кожны Панчанку пачуў…

Каб кожны Панчанку пачуў…

23 жніўня, споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Пімена Панчанкі. Паэт і публіцыст, крытык і перакладчык П. Панчанка шмат зрабіў для беларускай літаратуры, але асноўнае ў яго творчай спадчыне — яго вершы, якія былі выразнікамі дум і спадзяванняў эпохі, вершы, у якіх ніколі не было фальшы, але заўсёды

Читать далее

“Кніга для ласуноў”

“Кніга для ласуноў”

20 жніўня Пятрэвіцкая сельская бібліятэка запрасіла сваіх маленькіх чытачоў на літаратурную дэгустацыю “Кніга для ласуноў”. У меню былі прадстаўлены кнігі на любы густ: казкі, апавяданні, прыгоды, зборнікі вершаў і многае іншае. Дзеці з задавальненнем гарталі выданні з яскравымі ілюстрацыямі і кожны выбраў кнігу па свайму густу.

Гадзіна патрыятызму ў Пятрэвіцкай сельскай бібліятэцы

Гадзіна патрыятызму ў Пятрэвіцкай сельскай бібліятэцы

18 жніўня Пятрэвіцкую сельскую бібліятэку з экскурсіяй наведаў дзіцячы школьны лагер «Самацветы». Для дзяцей была падрыхтавана гадзіна патрыятызму. Да увагі была прадстаўлена дакументальная літаратура на тэму Вялікай Айчыннай вайны.  Усе прысутныя з цікавасцю разглядалі архіўныя фотаздымкі ваенных ліхалеццяў, праслухалі цікавыя звесткі аб тых жахлівых падзеях. Таксама былі

Читать далее

БІБЛІЯНОЧ «Літаратурныя мУРАшкі»

БІБЛІЯНОЧ «Літаратурныя мУРАшкі»

Ноччу ў бібліятэцы магчыма ўсё! У гэтым змаглі пераканацца тыя, хто наведаў Навагрудскую раённую бібліятэку 15 жніўня. Тут у рамках абласной акцыі «Кніга дорыць свята» прайшла бібліяноч «Літаратурныя мУРАшкі». Для наведвальнікаў бібліятэкі былі арганізаваны розныя тэматычныя пляцоўкі з пазнавальнымі гульнямі, конкурсамі, майстар-класамі і выставамі. У ходзе мерапрыемства

Читать далее

У памяць песняру

У памяць песняру

13 жніўня 1956 года пайшоў з жыцця класік беларускай літаратуры Якуб Колас, 135-тыя ўгодкі з дня нараджэння якога Беларусь святкуе сёлета. Ушанавалі памяць Якуба Коласа і навагрудчане. Ля помніка слыннаму майстру беларускага слова былі ўскладзены кветкі, а ў бібліятэках раёна падрыхтаваны выставы-агляды літаратуры, прайшлі віктарыны па творчасці

Читать далее

Навінка!!! Аэрахакей на школьных базарах.

Навінка!!! Аэрахакей на школьных базарах.

5 жніўня ў Наваградку на плошчы імя Леніна прайшоў першы школьны базар. Тут можна было не толькі набыць неабходныя тавары да новага навучальнага года, але і адпачыць. Для наведвальнікаў школьнага базара працавалі фота- і кніжныя выставы, выставы-продажы тавараў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці і інш. Для юных навагрудчан арганізавана работа

Читать далее

Библионочь с литературными мУРАшками

Библионочь с литературными мУРАшками

«Библионочь в библиотеке» под названием «Литературные мУРАшки» пройдет 15 августа в Новогрудской районной библиотеке. Ребят ожидает литературная супер-акция «Чудо дерево», самые смелые посетят «Пещеру ужасов» и «Тайную комнату», попытаются угадать, что находится в сказочном сундуке, примут участие в конкурсе рисунков «Смех, да и только». Приглашаются все желающие!

Читать далее

Каралева Кніга на школьным кірмашы

Каралева Кніга на школьным кірмашы

    Навагрудская раённая бібліятэка запрашае наведаць інтэрактыўную бібліяпляцоўку “У гасцях у каралевы Кнігі”, якая будзе ладзіцца на плошчы імя Леніна 5, 6, 12, 13, 19 і 20 жніўня з 10:00 да 15:00, падчас правядзення школьных кірмашоў. Усім жадаючым будзе  прапанава кніжная выстава “У каралевы Кнігі”, захапляльныя

Читать далее