/ 28 марта, 2024

28 сакавіка Харосіцкую сельскую бібліятэку наведалі дзеці з прышкольнага аздараўленчага лагера «Колокольчики добра” Нягневіцкай сярэдняй школы.

Бібліятэкар правяла патрыятычны ўрок “Памяць захоўваюць жывыя”, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Змястоўная праграма ўключала расказ пра тое, як вызвалялі вёску Нягневічы, пра тое, як падчас бою партызан з фашыстамі згарэла царква, пра савецкіх салдат, якія загінулі 7 ліпеня 1944 года і пахаваны на вясковых могілках, пра Героя Савецкага Саюза, які нарадзіўся ў вёсцы Падкасоўе, пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражывалі на тэрыторыі мясцовасці, пра помнікі, якія знаходзяцца ў вёсцы Харосіца і ў аграгарадку Нягневічы.

Дзецям было цікава даведацца пра мемарыяльны знак “Навагрудскі кацёл”, які быў пастаўлены ў памяць аб савецкіх воінах, якія загінулі тут у чэрвені-ліпені 1941 года, пра знішчэнне 11  сясцёр-назарэтанак, якія добраахвотна ахвяравалі сваімі жыццямі каб выратаваць мясцовых жыхароў, пра гісторыю легендарных уцёкаў вязняў Наваградскага гета праз тунэль.

Напрыканцы ўрока бібліятэкар пазнаёміла прысутных з дзіцячымі беларускімі кнігамі, у якіх апісваюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий