/ 10 апреля, 2024

9 красавіка  ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Юрыем Аркадзьевічам Татарынавым. Падчас сустрэчы Юрый Аркадзьевіч расказаў аб сабе, узгадаў гісторыі напісання кніг, паведаміў, як працуе над стварэннем новай кнігі, пра захапляльныя падарожжы па Беларусі і Навагрудчыне, пра малавядомыя факты гістарычнага мінулага нашага краю, цікавыя моманты з жыцця, а таксама падзяліўся сваімі творчымі планамі.

Калектыў Навагрудскай раённай бібліятэкі павіншаваў аўтара з Днём нараджэння, з юбілеем 70-годдзем.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий