/ 11 апреля, 2024

10 красавіка ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы адбылася сустрэча вучняў 2-5 класаў з дзіцячым пісьменнікам Валерыем Квілорыя. Дзяцей чакала неверагоднае падарожжа па цікавых і смешных гісторыях на любы густ. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўважліва слухалі аўтара, які зачытваў смешныя ўрыўкі са сваіх кніг, смяяліся, пачуўшы пра неверагодныя прыгоды неразлучных сяброў Шуркі і Леркі і іншых герояў займальных твораў. Кнігі пісьменніка нельга не любіць: яны вабяць глянцавымі вокладкамі, яркімі ілюстрацыямі і цікавым зместам. Дзіцячы смех не змаўкаў на працягу ўсяго мерапрыемства. Напрыканцы дзеці змаглі набыць кнігі Валерыя Квілорыя з аўтографам аўтара.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий