/ 2 октября, 2026

Па добрай традыцыі ў першы дзень кастрычніка мы адзначаем Міжнародны дзень пажылых людзей. Гэта цудоўная нагода яшчэ раз сказаць цёплыя словы ўдзячнасці нашаму старэйшаму пакаленню.❤️

1 кастрычніка ў рамках акцыі-віншавання «У гармоніі з узростам» бібліятэкар Кашалеўскай сельскай бібліятэкі наведала сваіх чытачоў залатога ўзросту і пастаянных удзельнікаў бібліятэчных мерапрыемстваў, уручыла ім невялічкія падарункі.

 

Тым часам бібліятэкар Ладзеніцкай сельскай бібліятэкі сумесна з работнікамі мясцовага Дома культуры і школьнікамі правялі акцыю-віншаванне «У гармоніі з узростам». Былі наведаны пажылыя людзі на даму. Іх павіншавалі са святам, уручылі кветкі, а дзеці падарылі паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі, і прачыталі прыгожыя вершы.

❤️ Свята бывае раз у год, але падстава праявіць увагу, падарыць клопат і цеплыню ёсць заўсёды. Бо для нашых мудрых і паважаных людзей старэйшага пакалення даражэй за любыя падарункі шчырая чалавечая ўвага і простая магчымасць пагутарыць.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий