11 лістапада ў Кашалеўскім дзіцячым садку для дашкольнікаў прайшоў урок дабрыні «Если с другом вышел в путь».
Разам з бібліятэкарам Кашалеўскай сельскай бібліятэкі хлапчукі з вялікай цікавасцю ўключыліся ў гульню і паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі казак:
- дружна адгадвалі загадкі пра сяброўства;
- з увагай паслухалі ўрывак з любімай казкі «Прыгоды ката Леапольда»;
- успомнілі казачных герояў і вызначылі, хто з кім сябруе.
Мерапрыемства атрымалася шчырым і вясёлым —дзеці пажадалі адзін аднаму самых верных і адданых сяброў.



