11 кастрычніка ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы прайшла цёплая сустрэча, прымеркаваная да Дня маці.
Гэта выдатная нагода яшчэ раз сказаць словы любові і ўдзячнасці самаму роднаму чалавеку, падзякаваць за клопат, цярпенне і душэўную цеплыню.
Як гэта было:
✨Дзеці кранальна чыталі вершы.
✨Для дарагіх гасцей гучалі музычныя віншаванні і песні.
✨Да свята была аформлена тэматычная кніжная выстава «Мама! Ты адна такая — любая і родная».
☕ Завяршылася мерапрыемства душэўным чаяваннем — адной з лепшых і самых утульных сямейных традыцый.


