/ 24 апреля, 2024

23 красавіка Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла літаратурны салон «Тэатр жыцця Вільяма Шэкспіра», прысвечаны 460-годдзю з дня нараджэння аднаго з самых знакамітых драматургаў свету. Гасцямі салона сталі навучэнцы другога курса Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Іх чакала знаёмства з жыццём і творчасцю геніяльнага мастака слова. Аўтарству Шэкспіра належаць 38 п’ес, 154 санеты, 4 паэмы. П’есы Шэкспіра перакладзены на мноства моў свету і ставяцца часцей за творы іншых драматургаў. Навучэнцы праслухалі санеты, а таксама згулялі ў складзе дзвюх каманд у паэтычную гульню “Рыфмуем як Шэкспір”. Па  кароткаму апісанню  сюжэта юнакі і дзяўчаты ўзгадалі самыя вядомыя творы драматурга ў літаратурнай гульні “Назаві п’есу”. Выдатна адказвалі юнакі і дзяўчаты на пытанні віктарыны “Шэкспір і яго свет”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий