/ 3 июля, 2020

3 ліпеня Навагрудская раённая бібліятэка запрашала гараджан і гасцей горада на пляцоўку «З Днём Незалежнасці, Беларусь!» Навінкі і лепшыя выданні былі прадстаўлены на кніжнай экспазіцыі «Галасы літаратурнай Беларусі». Фотавыстава «Сусвет Івана Камара» пазнаёміла з краязнаўчымі работамi фотамайстра, які днямі справіў 100-гадовы юбілей. На пляцоўцы з цікавасцю складвалі пазлы з выявамі славутасцяў Гродзеншчыны, пазл-рэканструкцыю Навагрудскага замка з карцінай Віктара Сташчанюка. Інтэрактыўная карта «Гродзеншчына гістарычная» знаёміла з геральдыкай рэгіёну. Працаваў міні-музей міні-макетаў «Страчаная спадчына».

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий