/ 2 июля, 2020

Лета – доўгачаканая пара не толькі для дзяцей, але і для дарослых. Вось толькі ў людзей розных ўзростаў розныя захапленні, у дзяцей яны свае, у дарослых зусім іншыя. І вось у вёсцы Кміцянка бібліятэкар аб’яднала мясцовых жанчын адзіным інтарэсам – кветкаводствам і агародніцтвам. Там пры бібліятэцы-клубе працуе менавіта такое аматарскае аб’яднанне. І калі скажыце, як не летам рэалізаваць гэтую зацікаўленасць?

Напрыканцы чэрвеня жанчыны сабраліся на чарговае пасяджэнне свайго аб’яднання, каб падзяліцца вопытам вырошчвання цыбулі, кожная з іх распавядала, чаму менавіта ў яе “Зялёная цыбуля не жаўцее”, якім сакрэтам яна валодае, каб справіцца з цыбулевай мухай. Былі агучаны ўсе спосабы засцярогі ад гэтай навалы. Карыснай была і інфармацыя, як надалей захаваць зялёнай сарваную цыбулю.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий