/ 20 декабря, 2018

Вечар прыгожай славеснасці “Душою ў Радзіме разліўся навекі…” прысвячаўся 220-годдзю з дня нараджэння А.Міцкевіча, паэтычнага генія чалавецтва. На мерапрыемстве ў чарговы раз мы нагадалі пра асноўныя падзеі ў жыцці і творчасці паэта, звярнуліся да паэтычных радкоў. Міцкевічскае слова гучала на польскай, беларускай, рускай мове. Дэманстраваўся відэаролік “Біяграфія Міцкевіча. Відэаэнцыклапедыя”, “Сакральны топас А.Міцкевіча”. Урывак з самага буйнога твора А.Міцкевіча “Пан Тадэвуш, або апошні наезд на Літву” прачытала Галіна Таўлуй, выкладчык Навагрудскага сельскагаспадарчага ліцэя. Таксама быў прачытаны яе ўласны верш-прысвячэнне паэту. Навучэнцы гандлёва-эканамічнага каледжа паўдзельнічалі ў віктарыне, у гульні з вызначэннем твораў Адама Міцкевіча, мясцін, звязаных з яго жыццём і творчасцю, змаглі скласці партрэт-пазл класіка літаратуры.

 

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий