/ 12 января, 2026

11 студзеня ў бібліятэчным пункце Навагрудскай раённай бібліятэкі прайшоў вечар карысных парад “Кнігі на варце здароўя” для чытачоў “залатога ўзросту”. Мерапрыемства прайшло ў рамках абласнога бібліятэчнага праекта “Разам з кнігай дарогаю дабра”.  Бібліятэкар цікава расказала пра кнігі, якія дапамагаюць клапаціцца пра здароўе, дала практычныя парады па выкарыстанню “бібліятэрапіі” для зняцця стрэсу, паляпшэння сну і настрою, прафілактыцы дэменцыі, развіццю памяці і ўвагі. Таксама расказала пра інтэрнет-рэсурсы для знаходжвання аўдыякніг і цікавых блогераў.

А затым пад смачную дэгустацыю гарбаты з дамашнімі пірагамі і пячэннем адбыўся абмен асабістым вопытам і сумеснае выкананне практыкаванняў.

Кожны меў магчымасць падзяліцца ўласнымі сакрэтамі здароўя і прыгажосці.

Душэўная і карысная размова прыйшлася ўсім да сэрца.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий