/ 20 января, 2026

20 студзеня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла літаратурная студыя “Джек Лондон – вечный голос приключений”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння класіка прыгодніцкай літаратуры. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы гандлёва-эканамічнага каледжа. Бібліятэкар расказала пра жыццё і літаратурную спадчыну пісьменніка, прадставіла прэзентацыю-аповед “Жыццё як легенда”. Прагучалі паэтычныя творы юбіляра. Юнакі і дзяўчаты адказвалі на пытанні займальнай віктарыны “Творчы код Джэка Лондана”, а таксама разгадалі рэбусы па творах пісьменніка, падказкай для якіх былі ілюстрацыі да твораў.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий