13 сакавіка ў цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Навагрудская раённая біблітэка прадставіла інтэрактыўную пляцоўку «Сувязь эпох: Беларусь у кадры гісторыі». Навінкі літаратуры былі шырока прадстаўлены на кніжнай выставе «У сімвалах — гісторыя краіны». Навагрудская гараджанка прэзентавала турыстычны накірунак дзейнасці бібліятэкі і запрасіла гасцей пляцоўкі ў рэтра-фотаатэлье, дзе была магчымасць зрабіць імгненны фотаздымак.
Цікавасць выклікала фотавыстава «Навагрудчына: вехі гісторыі і сучаснасць”.















