За бяспеку разам!
18 сакавіка ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшла гульнявая праграма для вучняў 2–3 класаў «За бяспеку разам».
Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах «Запрещается – разрешается» і «Безопасность дома», успаміналі правілы пажарнай бяспекі і бяспечнага карыстання электрычнымі прыборамі
Асаблівую цікавасць выклікала тэматычная выстава «Азбука бяспекі», дзе былі прадстаўлены кнігі і пазнавальныя матэрыялы пра пажарную бяспеку
Мерапрыемства прайшло весела, пазнавальна і карысна!


