27 мая ў бібліятэчны пункт Навагрудскай раённай бібліятэкі завіталі ў госці выхаванцы дзіцячага сада №12. Хлопчыкі і дзяўчынкі сталі слухачамі гучных чытанняў “Чытаем разам – чытаем услых”. Для мерапрыемства быў абраны твор Шарля Перо “Чырвоная шапачка”. Бібліятэкар пазнаёміла маленькіх слухачоў з выдатным французкім казачнікам, прадэманстравала маляўнічыя выданні твора.
Дзеці сталі актыўнымі слухачамі, паказвалі герояў, адказвалі на пытанні пра іх.
Гучныя чытанні казак – гэта выдатны фармат для далучэння дзяцей да чытання, развіцця ўяўлення і стварэння ўтульнай атмасферы. Маленькія слухачы атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.





