/ 21 декабря, 2018

“Адамаў шлях пад вечным небам” – пад такой назвай прайшоў літаратурны вечар у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы, які быў прысвечаны 220-годдзю Адама Міцкевіча. На фоне слайд-прэзентацыі вучні старэйшых класаў пазнаёміліся з жыццём і творчасцю паэта, чыталі яго вершы, адказвалі на пытанні віктарыны. Таксама ўвазе прысутных была прадстаўлена кніжная выстава “Пясняр Наваградскага краю”, дзе яны знаёміліся з творамі Міцкевіча і літаратурай аб ім.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий