СТУДЗЕНЬ
Выпуск спец-праекта рэдакцыі «Навагрудскія навіны» і Навагрудскай раённай бібліятэкі «Чытаем аб Радзіме»
Чарговы выпуск спец-праекта рэдакцыі «Навагрудскія навіны» і Навагрудскай раённай бібліятэкі «Чытаем аб Радзіме» прысвечаны нацыянальнай кухні Беларусі прадстаўляем разам з вучнямі сярэдняй школы №3 г. Навагрудка імя В.Г. Гаховіч.
ЛЮТЫ
Прэзентацыя новай кнігі Таццяны Яцук
20 лютага ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла творчая сустрэча з паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццянай Яцук.
Аўтар прэзентавала сваю новую кнігу вершаў «Мудрасць вечара», якая выйшла ў выдавецкім доме «Звязда» ў гэтым годзе. Сустрэча прайшла сумесна з выдавецтвам.
САКАВІК
Паэтычная гасцёўня «Поэзии мир необъятный…»
21 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень паэзіі. З гэтай нагоды Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла паэтычную гасцёўню «Поэзии мир необъятный…», у якую завіталі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа.
КРАСАВІК
Творчая сустрэча з пісьменнікам: Юрыем Аркадзьевічам Татарынавым
9 красавіка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Юрыем Аркадзьевічам Татарынавым. Падчас сустрэчы Юрый Аркадзьевіч расказаў аб сабе, узгадаў гісторыі напісання кніг, паведаміў, як працуе над стварэннем новай кнігі, пра захапляльныя падарожжы па Беларусі і Навагрудчыне, пра малавядомыя факты гістарычнага мінулага нашага краю, цікавыя моманты з жыцця, а таксама падзяліўся сваімі творчымі планамі.
МАЙ
Творчая сустрэча з пісьменніцай Алесяй Кузняцовай
22 мая Навагрудская раённая бібліятэка стала месцам правядзення творчай сустрэчы з беларускай пісьменніцай, прадзюсарам арт-групы “Беларусы”, генеральным дырэктарам прадзюсарскага цэнтра “Залатыя галасы” Алесяй Кузняцовай. Госця прэзентавала наваградчанам свае кнігі, расказала пра свой шлях ад журналістыкі да першага рамана, які адразу заваяваў чытацкую любоў і папулярнасць і ў Беларусі, і ў Расіі, а электронная версія кнігі на платформе “Літрэс”.
ЧЭРВЕНЬ
Бібліятэка на VІІI Абласным фестывалі кнігі «Гарадзенскі “ЛітФэст»
Навагрудская раённая бібліятэка 8 чэрвеня прыняла ўдзел у VІІI Абласным фестывалі кнігі “Гарадзенскі “ЛітФэст”, які ладзіла Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага ў рамках XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. На свяце кнігі наша бібліятэка прадставіла інтэрактыўную пляцоўку “Моманты з сямейнага альбома”.
ЛІПЕНЬ
Бібліятэка на фестывалі-конкурсе “Музыка сэрцаў”
20 ліпеня на возеры Літоўка прайшоў XI фестываль-конкурс бардаўскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага «Музыка сэрцаў». На працягу мерапрыемства працавала інтэрактыўная бібліятэчная пляцоўка “Звезда по имени … Высоцкий.
ЖНІВЕНЬ
Фестываль добрага настрою
Першы дзень святкавання ганаровай даты – 980-годдзя Навагрудка пачалося “смачным” гастранамічным, і ўжо стаўшым традыцыйным, фестывалем “Хлеб, сыр, квас и хорошее настроение”.
Навагрудак – 980 старонак гісторыі
23-25 жніўня Навагрудак, адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, святкаваў 980-годдзе з дня першага летапіснага ўпамінання. Навагрудская раённая бібліятэка з гэтай важнай нагоды 24 жніўня запрасіла жыхароў і гасцей горада на інтэрактыўную пляцоўку “Навагрудак – 980 старонак гісторыі”.
«ГЭТА НАШАЙ ПАМЯЦІ ГІСТОРЫІ РАДКІ»
Ладзеніцкая сельская бібліятэка ўзнагароджана Дыпломам першай ступені абласнога конкурсу літаратурна-пазнавальных інтэрнэт-рэсурсаў «Гэта нашай памяці гісторыі радкі», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у намінацыі «Лепшы літаратурна-пазнавальны інтэрнэт-рэсурс, створаны гарпасялковымі и сельскімі бібліятэкамі».
ВЕРАСЕНЬ
«Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».
Па выніках ХХХІІ Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» ў намінацыі «За падтрымку і развіццё чытання» Навагрудская раённая бібліятэка атрымала дыплом першай ступені за серыю культурных дыялогаў у рамках асветніцкага праекта «Вялікія кнігі — Вялікія справы».
КАСТРЫЧНІК
Круглы стол аб ролі сям’і ў выхаванні дзяцей
У рамках Тыдня бацькоўскай любові на базе Навагрудскай раённай бібліятэкі адбыўся круглы стол на тэму «Роля сям’і ў духоўна-маральным выхаванні і станаўленні асобы дзіцяці».
ЛІСТАПАД
Бібліятэка на фестывалі-конкурсе “Прасоўванне кнігі. Бібліятэчныя ступені»
Поспехам можна лічыць перамогу бібліятэкі на V міжрэгіянальным фестывалі «Прасоўванне кнігі. Бібліятэчныя ступені» ў г. Карэлічы ў намінацыі «Памяць і боль беларускай зямлі» (дыплом трэцяй ступені).
Навагрудская раённая бібліятэка на “Дажынках-2024”
У час святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Навагрудская раённая бібліятэка атрымала Падзяку ад Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта за актыўную пазіцыю, падрыхтоўку і ўдзел у абласным фестывалі кірмашы “Дажынкі 2024”.
СНЕЖАНЬ
Этнагасцёўня “Вельмі хораша ў душы на навагрудскім кірмашы”
18 снежня Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла ў этнагасцёўню “Вельмі хораша ў душы на навагрудскім кірмашы” навучэнцаў гандлёва-эканамічнага каледжа. Праграма пачалася з цікавай гістарычнай інфармацыі аб гісторыі правядзення кірмашоў у Беларусі. Асаблівая ўвага была звернута на кірмашы Навагрудка, якімі славіўся горад.