/ 9 августа, 2022

Выдатную магчымасць па далучэнні падлеткаў да грамадска-карыснай работы і атрыманнi працоўных навыкаў навучэнцам устаноў адукацыi прапануюць органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Шосты год запар ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”  прадастаўляе свае пляцоўкі для арганізацыі часовай працоўнай занятасці моладзі ў летні перыяд. У Навагрудскай раённай бібліятэцы, бібліятэцы сямейнага чытання і  Любчанскай ІГПБ навучэнцы школ  рамантуюць кніжны фонд, сартуюць часопісы і падшываюць газеты, афармляюць полачныя раздзяляльнікі кніг, сашчэпліваюць фармуляры і інш.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий