/ 9 августа, 2022

3 жніўня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча “Согреты нежностью слова”, на якой свае творы прадставілі паэты Мікалай Герасімаў, Ала Ярмак, Зоя Кулік, Галіна Бабонава, Тамара Кавальчук, Юрый Мазалевіч, Ірына  Мезянцова, Ларыса Антонава, Галіна Ліс, Аляксандр Фарботка і нашая зямлячка Таццяна Яцук. Вядучая праграмы Наталля Крапівіна прадставіла прысутным паэтычныя і музычныя таленты нашых гасцей з розных гарадоў Беларусі. Гучалі вершы, празаічныя радкі, песні. У падарунак бібліятэка атрымала аўтарскія зборнікі вершаў. На сустрэчы прысутнічалі пісьменнікі і паэты Навагрудчыны. У зале панавала пазітыўная і творчая атмасфера. Сапраўднай зоркай сустрэчы была імянінніца  Ала Ярмак, якая атрымала ў свой адрас шматлікія віншавальныя словы і падарункі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий