/ 11 августа, 2022

10 жніўня віктарыну «Беражлівыя гаспадары зямлі» Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка правяла па-летняму — на свежым паветры. Спачатку размова ішла аб тым, як карыстацца прыроднымі запасамі эфектыўна і бяспечна ў адносінах да навакольнага асяроддзя. А затым юныя чытачы адгадвалі загадкі, працягвалі прыказкі аб беражлівасці. Дзеці распавядалі як рыхтуюцца да зімы розныя жывёлы і чалавек. У адным з тураў «Нам без вады ні туды і не сюды» дзеці выбіралі карткі з выявамі розных сюжэтаў і тлумачылі, як выканаць гэтую працу з найменшым расходваннем вады. Напрыканцы яны адказвалі на пытанні крыжаванкі «Крыніцы цяпла і электрычнасці». Дзеці паабяцалі ўжываць правілы беражлівасці ў штодзённым жыцці, быць сапраўднымі гаспадарамі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий