/ 1 сентября, 2022

1 верасня да Дня ведаў у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшла квэст-гульня  “Мая Радзіма – Беларусь”. Дзве каманды “Васілёк” і “Рамонак”  змагаліся за званне лепшага знаўцы сваёй краіны. Дзеці выконвалі заданні на розныя тэмы: сімвалы Беларусі, славутыя людзі краіны,  пісьменнікі і паэты Беларусі. Знайшоўшы адказы на ўсе пытанні, юныя чытачы склалі ключавое слова – БЕЛАРУСЬ.  Напрыканцы мерапрыемства дзеці збіралі пазлы на тэму сваёй малой радзімы. Каманда “Васілёк” склала малюнак з выявай Любчанскага замка 19 стагоддзя, а каманда “Рамонак” – малюнак сённяшняга замка.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий