У жніўні навагрудскія гараджанкі пані Марыя і пані Сафія сустрэліся са шматлікімі беларусамі з розных куткоў нашай краіны і нават гасцямі з іншых краін, якія абралі для сваіх турыстычных маршрутаў Навагрудак і завіталі на інтэрактыўную праграму “Рэтра-падарожжа з навагрудскай гараджанкай”. Нашых гасцей чакалі касцюміраваныя аглядныя экскурсіі з цікавымі аповедамі з жыцця старажытнага Навагрудка, наведванне гістарычных славустасцяў і міні-музея міні-макетаў “Страчаная спадчына”, а таксама фота ў вобразе ў “Рэтра-фотаатэлье”.
А мы заўжды чакаем Вас у Навагрудку!









