27 жніўня Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла гасцей і ўдзельнікаў штогадовага гастранамічнага свята «Хлеб, сыр, квас і добры настрой» ў БібліяКафэ “Смачная кніга”. Бібліяафіцыянткі прапаноўвалі наведвальнікам літаратурнае меню для сапраўдных кніжных гурманаў і частавалі духмянай гарбатай на травах. Весела і цікава, а таксама пазнавальна ў нашым Бібліякафэ дарослыя і дзеці бавілі вольны час за настольнымі гульнямі, гістарычнымі пазламі, асаблівай папулярнасцю карысталася настольная гульня-навінка “Сырны батл” і інтэлектульная гульня “Апетытнае судоку” з кулінарнай тэматыкай. Экспанавалася цікавая калекцыя падшклянкаў, якія былі зробленыя больш за шэсцьдзесят гадоў назад на Навагрудскім заводзе металавырабаў. Цяпер гэта сапраўдны рарытэт. Адным словам — свята ўдалося!

































