28 жніўня Ладзеніцкі Дом культуры ў чарговы раз праводзіў цікавае свята для ўсіх жыхароў аграгарадка «На птушыным падвор’і». Ладзеніцкая сельская бібліятэка таксама прыняла ўдзел у ім і прадставіла сваю бібліятэчную пляцоўку, якая складалася з кніжнай выставы “На птичьем дворе”, на ёй была прапанавана літаратура пра развядзенне і догляд хатніх птушак. Побач з выставай працавала пляцоўка, дзе бацькі з дзецьмі маглі пагуляць у гульні, пагартаць кнігі і часопісы, намаляваць малюнкі.


