/ 6 октября, 2022

5 кастрычніка Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла літаратурна-фантастычную студыю “Яго вялікасць Кінг”, прысвечаную 75-годдзю пісьменніка. Удзел у мерапрыемстве прынялі першакурснікі Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі. Навучэнцы пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю сусветнавядомага майстара жахаў і караля саспенсу, адказалі на пытанні віктарыны “10 цікавых фактаў пра Сцівена Кінга”, выканалі літаратурнае заданне “Зніклыя сюжэты”, а таксама  пераўвасобіліся ў кінгаўскіх герояў.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий