6 кастрычніка ў Валеўскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок здароўя пад назвай “Алкаголь не патрэбен ніякі”. На ўроку размова ішла пра тое, што на вялікі жаль, алкагалізм застаецца адной з частых негатыўных з’яў у нашым жыцці. Гэта сур’ёзная праблема не толькі для чалавека, які злоўжывае спіртнымі напоямі, але і для ўсіх яго блізкіх. Падлеткі даведаліся пра шкоду алкаголю, аб праблемах, якія нясе п’янства, аб наступствах ужывання алкаголю. Не абышлі ўвагай і тэму ўжывання піва, якое вядзе да алкагалізму.


