4 кастрычніка з нагоды Сусветнага дня цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка правяла час інфармацыі “Алкаголь – гэта яд”. Бібліятэкар дала парады падлеткам, як зберагчыся ад гэтай згубнай прыхільнасці, распавяла, чаму алкаголь шкодны і якія праблемы і наступствы нясе п’янства. Мерапрыемства праходзіла ў форме імправізаванага дыялогу, дзеці ахвотна падтрымлівалі гутарку, выказвалі свае меркаванні наконт алкаголю. Мерапрыемства суправаджала кніжная выстава “Алкагалізм: цвярозыя думкі”, якая змяшчала галіновую і мастацкую літаратуру, дзе аўтары раскрываюць праблему п’янства, у ліку якіх А. Купрын, А. Пушкін, Ф. Дастаеўскі, Ч. Айтматаў, В. Пікуль. Па гэтай літаратуры быў зроблены бібліяграфічны агляд.


