1 кастрычніка Навагрудская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2022» у гарадскім пасёлку Вялікая Бераставіца. Бібліятэчная інтэрактыўная пляцоўка БібліяКафэ “Смачная кніга” прапанавала мясцовым жыхарам і гасцям фестывалю навагрудскія прысмакі, літаратурныя цікавосткі, забау́ляльныя гульні, складанкі, крыжаванкі. Фотазона нагадвала пра беларускіх пісьменнікаў – юбіляраў Я.Коласа і Я.Купала, прываблівала наведвальнікаў зрабіць фота на памяць.
На навагрудскім падворку незабыўныя эмоцыі, святочны настрой стваралі работнікі культуры, госці з задавальненнем слухалі “Пятрэвіцкі батальён”, танцавалі і спявалі разам з артыстамі.
Свята працаўнікоў вёскі адбылося з размахам: запрашалі гасцей цікавыя і прыгожыя пляцоўкі, вясковыя падворкі, рамесленныя вырабы, канцэртныя праграмы і смачныя стравы.
Не менш яскравай была выстава — конкурс снапоў і караваяў “Сімвал жыцця”. Самы лепшы каравай у Навагрудскага раёна.

Удзячнасць хлебаробам за працу!














