У бібліятэках горада і раёна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню пажылых людзей.
1 кастрычніка ў Ацмінаўскай сельскай бібліятэцы на вечар цёплых сустрэч “Сталы ўзрост – не бяда, калі душа малада” сабраліся вяскоўцы “залатога” ўзросту. Быў узяты курс на гумар, іронію ў дачыненні да свайго ўзросту, з песнямі і цудоўным настроем. Чаяпіцце і сяброўскія зносіны сагрэлі душы!
Да Дня пажылых людзей у Валеускім СДК прайшоў канцэрт пад назвай “Осени яркий румянец”. Валеўская СБ прапанавала выставу пад назвай “Ад усёй душы з паклонам і любоўю”. Бібліятэкар віншавала прысутных з гэтай прыгожай восеньскай датай, прапаноўвала новыя часопісы і дарыла кветкі.
1 кастрычніка бібліятэкар Харосіцкай сельскай бібліятэкі правяла віншавальную акцыю “Агарнуць цяплом і ласкай”, падчас якой наведала Нягневіцкую бальніцу сястрынскага догляду. Яна шчыра павіншавала пажылых людзей, якія там знаходзяцца са святам, пажадала моцнага здароўя, дабрыні, душэўнага цяпла. Прапанавала ім пачытаць часопісы і газеты. Таксама павіншавала са святам калегу, былую загадчыцу Харосіцкай бібліятэкі Сіманаву Марыю Уладзіміраўну.
Да дня пажылых людзей бібліятэкар Ладзеніцкай СБ, разам з работнікамі мясцовага дома культуры арганізавалі акцыю-віншаванне “Мудрай восені шчаслівыя імгненні”. Віншаванні і пажаданні прымалі пажылыя людзі, якім дарылі кветкі і сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.







