/ 20 ноября, 2025

19 лістапада бібліятэкараў бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі запрасілі ў сярэднюю школу №7. З гэтай нагоды для вучняў 7″К” класа была прапанавана прававая віктарына «Калейдаскоп маіх праў і абавязкаў». У лёгкай гульнявой форме праз інтэрактывы ў выглядзе заданняў рознага ўзроўню бібліятэкары нагадалі вучням  іх правы і абавязкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі шукалі адказы на прававыя пытанні, суадносілі прыказкі,  расшыфроўвалі анаграмы, знаёміліся з прававымі афарызмамі і адгадвалі загадкі. Мерапрыемства было  пабудавана так, каб напрыканцы дзеці самі змаглі сфармуляваць свае правы і абавязкі ў школе і ў грамадстве.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий