/ 16 января, 2026

15 студзеня Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла літаратурна-музычную кампазіцыю “Мастак слова і музыкі: жыццё Уладзіміра Мулявіна”, прысвечаную 85-годдзю з дня нараджэння народнага артыста Беларусі і СССР. З жыццёвымі і творчымі старонкамі лёсу юбіляра пазнаёміліся навучэнцы гандлёва-эканамічнага каледжа. Уладзімір Георгіевіч Мулявін прысвяціў сябе беларускай песні і зрабіў яе папулярнай ва ўсім свеце. Была прадстаўлена калекцыя самых знакамітых хітоў “Песняроў”. У выкананні дзяўчат акапэльна прагучала песня “Касiў Ясь канюшыну”.  У гульні “Музыкальныя вобразы”, удзельнікам было прапанавана па малюнках створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, адгадаць 5 самых знакамітых твораў Уладзіміра Мулявіна.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий