/ 15 января, 2026

Інфармацыйная група на чале з намеснікам старшыні Навагрудскага райвыканкама Людмілай Мароз тэмы дня інфармавання абмеркавала з работнікамі раённай бібліятэкі. У пачатку сустрэчы Людміла Васільеўна падзялілася асабістымі ўражаннямі ад удзелу ў другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, асноўнымі момантамі якога былі: Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да беларускага народа і Нацыянальнага сходу і зацвярджэнне Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады. Гаворачы аб канцэпцыі новага пяцігоддзя і стратэгічных мэтах, вызначаных Кіраўніком дзяржавы, на некаторых з іх спікер спыніўся больш падрабязна: турызм — пункт прыросту эканомікі, развіццё моцных рэгіёнаў і інш. Пытанні важнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі ўзняла інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Навагрудскага РАНС Ірына Малуха, асаблівую ўвагу работнік МНС надала пячному ацяпленню.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий