/ 21 января, 2026

21 студзеня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла літаратурная панарама “Па слядах Джэка Лондана”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння класіка прыгодніцкай літаратуры, журналіста, фатографа, марака. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі.  Бібліятэкар расказала пра жыццёвы і літаратурны шлях пісьменніка, прадставіла агляд самых значных твораў юбіляра, увазе аўдыторыі да прагляду былі прапанаваны буктрэйлеры. Хоць свет ведае Лондана як аўтара прыгодніцкай прозы, у 2026 годзе даследчыкі ўсё часцей звяртаюцца да яго лірычнай спадчыны, якая налічвае каля 40 вершаў. Прагучалі некаторыя з паэтычных твораў Дж. Лондана. Юнакі і дзяўчаты адказвалі на пытанні займальнай віктарыны па біяграфіі пісьменніка, а таксама выканалі гульнявое заданне “Асацыяцыі па матывах Джэка Лондана”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий