11 лютага бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі завіталі ў школу №7 да 7-га кадэцкага класа з краязнаўчай гутаркай “Малая Радзіма – вялікая любоў”.
Бібліятэкар распавяла пра гісторыю Навагрудка, пра галоўныя помнікі архітэктуры, пра выдатных асоб, звязаных з горадам. пазнаеміла з кнігамі пра Навагрудак.
Агляд краязнаўчай літаратуры прадставіў лепшыя кнігі пра Навагрудак.
Хлопчыкі і дзяўчынкі падзяліліся сваімі думкамі пра тое, што для кожнага з іх значыць малая радзіма.
Свае веды пра горад кадэты прадэманстравалі ў віктарыне “Пазнай Навагрудак”, а пасля з задавальненем складалі краязнаўчыя пазлы.


